?

Log in

No account? Create an account

n_evlushina


Наташа Евлюшина журналист, тексты на заказ


Previous Entry Share Next Entry
Iнтэрнэт-крама «Iмбрык»
n_evlushina
Статья для портала Relax.by
автор Наташа Евлюшина

«Імбрык» — інтэрнэт-крама са смакам беларускай мовы. Створаны ў 2013 г. культурным дзеячам Алесем Мазанікам, «Імбрык» прызваны папулярызаваць родную мову і нацыянальныя годнасьці, павялічыць культурны ўзровень нашага грамадзтва і спыніць нараканьні беларусаў на тое, што ім няма чаго чытаць, глядзець ды слухаць на роднай мове. Тут вы знойдзеце пераклады такіх пісьменьнікаў, як Чарльз Дыкенс ці Джон Толкін, фільмы накшталт «Крымінальнае чытво» ці «Вечнае зьзяньне чыстага розуму», а таксама кнігі і музычныя кружэлкі айчынных выканаўцаў. І ўсё гэта зь бясплатнай дастаўкай па рэспубліцы!




Асартымэнт

У інтэрнэт-краме прадстаўлены, напэўна, самы шырокі асартымэнт кніг на беларускай мове. Спалучэньне бадай усіх жанраў ад дзіцячай ды фэнтэзі літаратуры да факсымільных і рэлігійных выданьняў ад шматлікіх выдавецтваў («Беларускі Кнігазбор», «Логвінаў», «Галіяфы», «pARTizan», «Беларускі гістарычны агляд», «Гарадзенская бібліятэка», «Тэхналогія», «Такая гісторыя», «Мастацкая літаратура», «Беларусь», «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Медысонт», «Мелыял») стварае прастору для выбару чытачоў з разнастайнымі густамі і адрознымі задачамі. Шмат кніг ёсьць у продажы для школьнікаў і тых, хто проста хоча ведаць беларускую гісторыю.

Таксама ў інтэрнэт-краме «Імбрык» можна набыць музычныя кружэлкі айчынных выканаўцаў, аўдыёкнігі беларускіх і сусьветных аўтараў, фільмы зь беларускамоўнай агучкай для дзяцей і дарослых, настольныя гульні, паштоўкі, гадзіньнікі, сувэніры ды шматлікае іншае.

Дзе набыць
Азнаёміцца з поўным асартымэнтам і зрабіць замову вы можаце непасрэдна на сайце інтэрнэт-крамы «Імбрык». Бясплатная дастаўка ажыццяўляецца па Менску кур’ерам, а таксама поштай па ўсёй краіне.
Акрамя таго вы можаце забраць тавар самастойна (тым больш з дадатковай зьніжкай у 10 %) па адрасе: г. Менск, вул. Я. Купалы, 27, павільён В, кніжны кірмаш «Мір кніг».

Зьніжкі
Для пастаянных пакупнікоў інтэрнэт-крамы «Імбрык» прадугледжаныя зьніжкі ды падарункі. Таксама ёсьць зьніжка ў 25 % для студэнтаў курсаў беларускай мовы «Мова Нанова».
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, сачыце за акцыямі і спецыяльнымі прапановамі:

Марна часу не губляй — замаўляй на Imbryk.by.

Вернуться на главную страницу.