?

Log in

No account? Create an account

n_evlushina


Наташа Евлюшина журналист, тексты на заказ


Previous Entry Share Next Entry
Сціплае каханне
n_evlushina
сказка
автор Наташа Евлюшина
2007 г.

Усёй душою закахалася Жаба ў Рака. Пяты дзень ходзіць сама не свая, нічога не есць, не спіць, а ўсё марыць і марыць. Сяброўкі не пазнаюць Жабу.




— Схуднела ўся, — гаворыць Яшчарка.
— Ага. І вочы сумныя, — згаджаецца Змяя.
— Ой, дзяўчаткі, закахалася я на сваю галаву, — адказвае Жаба. — Вось толькі зусім не ў таго хлопца. Не кахае мяне Рак.
— Нічога сабе! — здзівілася Яшчарка.
— Як гэта? — пытае Змяя.
А Жаба вочкі апусціла і маўчыць.
— Трэба дапамагчы сяброўцы, — прапанавала Яшчарка.
— Ага, — згадзілася Змяя.
Пайшлі дзяўчаткіда Рака — сяброўку ратаваць.
— Прывітанне, Рак! — кажа Яшчарка.
— Прывітанне, — адказвае Рак.
— Мы да цябе па справе, — гаворыць Змяя.
— Што ты думаеш пра нашу Жабу? — пытае Яшчарка.
— Я пра яе навогул не думаю, — засмяяўся Рак. — Ні тое ні сёе дзяўчына. Кажуць, яна хварэе? Схуднела, вочкі сумныя?
— Мала чаго кажуць, — раззлавалася Яшчарка. — Усё добра ў яе. Вось сёння Сом ў госці заходзіў. Казаў, што хоча ажаніцца з нашай Жабай. Бо яна самая прыгожая дзяўчына на свеце.
— А яшчэ ён сказаў нам па сакрэту, — Змяя падмігнула Яшчарцы, — што Жаба сапраўдная прынцэсса. Трэба яе толькі пацалаваць.
— Так і сказаў? — спытаў зацікаўлены Рак.
Змяя кіўнула.
— І што Жаба згадзілася? — зноў спытаў Рак.
— Не, — адказала Яшчарка, — яна сама сабе на розуме. Кажа, што не кахае. Такі жаніх прападае… Ну, бывай здароў!
— І вам таго ж!
Вечарам Жаба сядзела на камені і глядзела на месяц.
— Дурненькая, закахалася на сваю галаву, хаджу сама не свая. А ён? Ён нават не заўважае. Навошта я такая патрэбна яму. У яго столькі прыгажунь…
— Кажуць, ты прынцэса?.. — пачуўся знаёмы голас.
— Чаго-чаго? — здзівілася Жаба.
Яна падняла галаву і не паверыла сваім вачам.
— Кажуць, ты прынцэса, — паўтарыў Рак. — Чаго за Сома замуж не ідзеш? Такі гарны хлопец.
— За якога Сома? — не зразумела Жаба.
«Так Сом у яе яшчэ і не адзін», — падумаў пра сябе Рак, а ўслых сказаў:
— За нашага.
— Навошта я яму? Ні тое ні сёе, сама сабе на розуме.
— Так ён жа цябе кахае!
— А табе-та што з гэтага?
— Раўнуе, — ціха шэпча Яшчарка ў траве.
— Раўнуе значыць кахае, — шэптам згаджаецца Змяя.
— Можна я з табою на месяц пагляджу? — запытаў Рак у Жабы.
— Сядай, — адказала Жаба, а сама падумала: «Нічога сабе! Дакахалася».

Другие рассказы:

Шанс
Странный дом
Лунатизм

Вернуться на главную страницу.